BE RU EN

Нацгвардыя Украіны вызваліла Чырвонаармейск

  • 11.05.2014, 17:03

У Чырвонаармейск увайшлі ўзброеныя вайскоўцы батальёна «Днепр» Нацыянальнай Гвардыі Украіны.

У гэты момант вайскоўцы ўзялі пад ахову Чырвонаармейскую гарадскую раду і гараддзел міліцыі, піша мясцовае выданне 06239.com.ua.

Паводле неправеранай інфармацыі, на ўваходзе ў гараддзел выстаўлена ахова з 6 байцоў, узброеных АК 74, АКСУ, АКС 74 У. Гарадскі аддзел міліцыі блакаваны браніраванымі аўтамабілямі «Приватбанка», уваходы і выхады заблакаваныя кулямётнымі кропкамі.

Арганізатары «рэферэндуму» згарнулі практычна ўсе выбарчыя ўчасткі. Байцамі захопленыя бюлетэні і спісы выбаршчыкаў.

Апошнія навіны