BE RU EN

Фотафакт: «Рэферэндум» пад дуламі аўтаматаў

  • 11.05.2014, 14:05

Некалькі фота, якія лепш за ўсё характарызуюць «рэферэндум» аб незалежнасці Данбаса.

На адным з іх члены выбаркама ў Данецку, а на другім - сам працэс галасавання. Відаць, што «рэферэндум» праводзяць узброеныя людзі ў балаклавах. Назіральнікі ўжо паведамляюць пра тое, што ў захопленых сепаратыстамі гарадах адкрыты некалькі «паказальных» участкаў, на якіх журналістам дэманструецца карціна «ўсенароднай падтрымкі» незалежнасці самаабвешчаных рэспублік. Людзям дазваляюць галасаваць без пашпартоў, за сябе і за сваякоў.

ЗША, краіны ЕЗ, міжнародныя арганізацыі і ўлады Украіны заявілі аб незаконнасці правядзення «рэферэндуму» і пра тое, што яго вынікі не будуць прызнаныя.

А вось так выглядаюць рэальныя ўчасткі, людзей на якіх не відаць.

«Выбарчы ўчастак сепаратысцкага рэферэндуму ў горадзе Севераданецк Луганскай вобласці. Нічога, хутка падвязуць золатазубую, патыхаючую часнаком і перагарам масоўку каларада-аніматараў, і карцінка прыкметна ажывіцца», - напісаў блогер Сяргей Іваноў.

Апошнія навіны