BE RU EN

Пераможца «Еўрабачання» прыедзе ў Менск

  • 11.05.2014, 13:41

Канчыта Вурст збіраецца прыехаць у Менск з канцэртам.

Цяпер з прадстаўнікамі аўстрыйца вядуцца перамовы. Выступ артыста плануецца на лета, паведамляе БелТА.

Фінал міжнароднага песеннага конкурсу прайшоў у ноч c 10 на 11 траўня ў Капенгагене. Том Нойвірт, які выступае ў вобразе Канчыты Вурст, стаў пераможцам «Еўрабачання», упэўнена выйграўшы галасаванне гледачоў і набраўшы ў суме з ацэнкамі прафесійнага журы 290 балаў.

Беларускі выканаўца Тэа (Юрый Вашчук) набраў 43 балы і заняў 16 месца. З такім жа вынікам у 2013 годзе ў фінале «Еўрабачання» выступіла Алёна Ланская.

Апошнія навіны