BE RU EN

Невядомыя падпалілі гарадскую раду Марыупаля

  • 11.05.2014, 12:18

Клубы дыму зноў паднімаюцца над будынкам Марыупальскай гаррады.

Пажар пачаўся прыкладна а 11:30 паводле мясцовага часу. Пра гэта паведамляюць відавочцы. Гарыць 4-ы паверх мэрыі.

Прычыны пажару невядомыя. Звестак аб пацярпелых няма.

Акрамя таго, мясцовыя жыхары паведамляюць у сацыяльных сетках аб падпалах грамадскага транспарту.

Раней паведамлялася аб тым, што марадзёры ўвесь дзень рабавалі крамы ў цэнтры горада. Учора была спаленая воінская частка, якая размешчана ў Марыупалі. З яе скралі бронетэхніку і зброю.

Учора сепаратысты пад кіраўніцтвам афіцэраў ГРУ Генштаба ВС Расеі захапілі аддзяленне міліцыі ў Марыупалі.

Апошнія навіны