BE RU EN

На вуліцах Менска ўсталявалі сметніцы коштам лядоўні

  • 11.05.2014, 12:12

Кошт сметніцы - 7,5 млн рублёў.

Адна з фірмаў, якая знаходзіцца ў Менску не ў самым ажыўленым месцы, месяц таму атрымала з ЖЭУ №52 ліст. У ім паведамлялася, што арганізацыі неабходна ўсталяваць ля офіса дзве вулічныя скрыні «паводле ўзору, які ўзгоднены з Камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама», паведамляе «Салідарнасць».

Сметніца аказалася не простай, а ангельскай сметніцай Mini Plaza коштам 534 еўра. За такія грошы, да прыкладу, можна купіць добрую лядоўню.

Акрамя таго, у камерцыйнай прапанове паведамлялася, што пастаўшчык ТАА «Вітрум Кліма» возьме за ўстаноўку скрыні 216 тысяч рублёў.

Апошнія навіны