BE RU EN

ЧС па хакеі ў Менску: Руссиш культуриш (Відэа)

  • 11.05.2014, 12:03

Сведкам непрыемнага інцыдэнту пасля матчу Расея-Швейцарыя стаў чытач charter97.org.

На відэа, якім з рэдакцыяй падзяліўся наш чытач, відаць, як швейцарскія заўзятары разгарнулі вялізны сцяг сваёй краіны. Усё праходзіла мірна і весела, заўзятары фатаграфаваліся на фоне швейцарскага сцяга, аднак адзін з расейскіх заўзятараў наважыў умяшацца і патаптацца па сцягу спаборнікаў.

Швейцарскім заўзятарам удалося спыніць і вывесці хулігана.

Матч паміж зборнымі Расеі і Швейцарыі праходзіў 9 траўня. Расейцы перамаглі з лікам 5:0.

Апошнія навіны