BE RU EN

Тэрарысты выкралі начальніка аэрапорта Краматорска

  • 11.05.2014, 11:54

Разам з ім выкрадзеныя тры супрацоўнікі аэрапорта.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны Супраціў», сёння ноччу тэрарыстамі быў выкрадзены начальнік аэрадрома горада Краматорска, - паведаміў ён. - На тэрыторыі гэтага аэрадрома з пачатку АТА быў размешчаны базавы лагер украінскіх сілавікоў. Разам з ім выкрадзеныя трое супрацоўнікаў службы аэрадрома. Усе тры - жанчыны».

Адну з жанчын на гэты момант тэрарысты адпусцілі. У выніку катаванняў прарасейскімі тэрарыстамі ў яе зламанае рабро, дыягнаставанае страсенне мозгу.

Лёс астатніх выкрадзеных невядомы.

Апошнія навіны