BE RU EN

ЗША і Еўропа не прызнаюць «рэферэндум» сепаратыстаў

  • 11.05.2014, 10:59

Вынікі «рэферэндуму», арганізаванага тэрарыстамі пад дуламі аўтамата, не будуць прызнаныя заходнімі краінамі.

Пра тое, што яго правядзенне незаконнае, заявіла прэс-сакратарка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Джэн Псакі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Рэферэндум», запланаваны на 11 траўня ва ўсходняй Украіне ўзброенымі групамі сепаратыстаў, паводле ўкраінскага заканадаўства - незаконны, ён з'яўляецца спробай стварыць далейшы падзел і беспарадак. Калі гэты «рэферэндум» адбудзецца, ён будзе парушаць міжнароднае заканадаўства і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. ЗША не будуць прызнаваць вынікі незаконнага «рэферэндуму», - заявіла прэс-сакратарка знешнепалітычнага ведамства ЗША.

Джэн Псакі таксама адзначыла расчараванне Вашынгтонам дзеяннямі расейскіх уладаў, якія «не выкарыстоўвалі свой уплыў для таго, каб прадухіліць правядзенне «рэферэндуму». У Дзярждэпартаменце ЗША дадалі, што расейскія войскі і далей знаходзяцца ля мяжы з Украінай. У Вашынгтоне заклікаюць Расею «выбраць шлях імплементацыі Жэнеўскіх дамоўленасцяў».

Прызначаны прарасейскімі актывістамі на 11 траўня «рэферэндум» на ўсходзе Украіны з'яўляецца нелегітымным, і яго правядзенне прывядзе да далейшага абвастрэння сітуацыі ў гэтай краіне. Пра гэта заявіла раней Мая Качыянчыч, прэс-сакратарка кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ЕЗ Кэтрын Эштан.

Напярэдадні з заклікам да прарасейскіх сепаратыстаў адмяніць правядзенне «рэферэндуму» ў Данбасе выступіла парламенцкая асамблея АБСЕ.

Апошнія навіны