BE RU EN

Лекараў не дапускалі да касіркі гарадзенскага абменніка, якая страціла прытомнасць

  • 11.05.2014, 10:41

Меддапамогу ёй аказалі толькі пасля прыезду работнікаў банка.

Інцыдэнт адбыўся ў гандлёвым цэнтры на вуліцы Кабяка. Падчас аперацыі па абмене валюты касірка раптам страціла прытомнасць, піша «Вячэрняя Гародня».

Дзяўчыне выклікалі хуткую. Але медыкі, якія прыехалі на месца, трапіць у касу не змаглі. Аказалася, праз тое, што грошы знаходзіліся ў адкрытым доступе. Міліцыянты, якія прыбылі, выбіваць выратавальнікам дзверы не дазволілі да прыезду работнікаў банка.

Калі ж касірка прыйшла ў сябе, дзверы яна ўсё роўна не адкрыла. Са слоў відавочцаў, лекары працягвалі заставацца на месцы, каб пераканацца, што жыццю дзяўчыны нічога не пагражае.

Агледзець яе медыкі змаглі праз 10-15 хвілін пасля прыезду прадстаўнікоў банка. Спачатку касірка ўпусціла калегу, і толькі пасля гэтага выйшла да лекараў.

Апошнія навіны