BE RU EN

Беларускія навукоўцы вырасцяць бульбу-мутанта

  • 11.05.2014, 10:20

Геннамадыфікаваную бульбу пачалі вырошчваць з 2014 года навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дазвол ад урада на эксперыменты з трансгенных прадуктаў атрыманы на 5 гадоў. Падчас эксперыментаў будзе атрыманая бульба, якая валодае не толькі высокай урадлівасцю, але таксама здольнасцю абараняць сябе ад розных шкоднікаў. Таму ўраджай такой бульбы навукоўцы і аграномы плануюць сабраць у шмат разоў большы, чым з палёў звычайнай бульбы.

Пасля заканчэння пяцiгадовага тэрміна эксперыментаў над бульбай, трэба будзе вызначыцца з масавымі пасевамі геннамадыфікаванай бульбы на сельскагаспадарчых плошчах нашай краіны. Пакуль рана казаць пра камерцыйныя складнікі вырошчвання гэтага віду бульбы, бо яшчэ не даказаная яго бясшкоднасць для чалавека.

Апошнія навіны