BE RU EN

МЗС Ізраіля выкрыла хлусню расейскіх СМІ

  • 11.05.2014, 9:52

Афіцыйныя расейскія тэлеканалы зноў папаліся на распаўсюджванні ілжывай інфармацыі.

Паведамленні пра «рэкамендацыі супрацоўніка ізраільскага МЗС» пакінуць тэрыторыю Данецкай, Адэскай, Харкаўскай і Луганскай абласцей з'яўляюцца выдумкай. Пра гэта заявіў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Ігаль Пальмар, піша партал izrus.co.il.

«Гэта міф. Усе афіцыйныя паведамленні і рэкамендацыі МЗС Ізраіля публікуюцца на сайце ведамства. Там ёсць асобная старонка з рэкамендацыямі да турыстаў і падарожнікаў. Ніякіх папярэджанняў у дачыненні да Украіны там няма - у гэтым можа пераканацца кожны», - заявіў Пальмар.

На працягу апошняга тыдня шэраг расейскіх тэлеканалаў і выданняў, спасылаючыся на ананімнага «супрацоўніка першага аддзела дэпартамента Цэнтральнай Еўропы і Еўразіі, які адказвае за развіццё дачыненняў з Расеяй, Украінай, Беларуссю і Малдовай», паведамілі, што МЗС Ізраіля нібыта «раіць устрымацца ад візітаў у Кіеў і асабліва ў заходнія рэгіёны Украіны ў сувязі з эскалацыяй унутрыпалітычнага канфлікту ў краіне і пагрозай жыццю і здароўю ізраільцян».

Апошнія навіны