Марадзёры падпалілі воінскую частку і пракуратуру ў Марыупалі
- 10.05.2014, 21:11
У захопленым сепаратыстамі горадзе пануе бязладдзе.
Прама цяпер гарыць воінская частка на праспекце Нахімава. Пра гэта паведамляюць відавочцы здарэння. Учора яе спешна пакінулі вайскоўцы, а сёння ў ёй гаспадарылі марадзёры. Відавочцы кажуць, што яны і сталі вінаватымі ў падпале, але на гэты момант дакладныя прычыны ўзгарання не вядомыя. Таксама няма інфармацыі аб пацярпелых.
ли виновниками пожара, но на данный момент точные причины возгорания не известны. Также нет информации о пострадавших.
Паводле звестак відавочцаў, будынак гарадской пракуратуры, размешчанай насупраць супермаркета «Вялікі Кішынёў», ахоплены агнём.
Раней паведамлялася аб тым, што марадзёры ўвесь дзень рабавалі крамы ў цэнтры горада.
Учора сепаратысты пад кіраўніцтвам афіцэраў ГРУ Генштаба ВС Расеі захапілі аддзяленне міліцыі ў Марыупалі.