BE RU EN

Данбас рыхтуецца да апытання аб далучэнні да Днепрапятроўшчыны

  • 10.05.2014, 20:21

Заўтра ў Данбасе адбудзецца кансультатыўнае апытанне аб далучэнні Данецкай і Луганскай абласцей да Днепрапятроўскай.

Пра гэта паведамляе Цэнзар. Камітэт патрыятычных сіл Данбаса «ўлічваючы ўзмацненне дэстабілізацыі ў Данецкім рэгіёне і няздольнасць данецкіх уладаў спыніць адкрыты разгул бандытызму і тэрору, які забірае сотні жыццяў нашых землякоў» заклікаў дэпутатаў мясцовых радаў і ўсіх грамадзян Данецкай вобласці падтрымаць ініцыятыву аб правядзенні рэферэндуму «За мір, парадак і адзінства з Украінай» па ўз'яднанні тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак рэгіёну са стабільнай і мірнай Днепрапятроўскай вобласцю.

У гарадах Данбаса таксама з'явіліся білборды з адпаведным заклікам узяць удзел у тэрытарыяльным апытанні «Рэферэндум за мір, парадак і адзінства».

Апошнія навіны