BE RU EN

Зламыснікі з Расеі рабавалі віцяблян

  • 10.05.2014, 19:48

Міліцыя затрымала траіх грамадзян Расеі, якія спрабавалі ўсталяваць скімер на адзін з банкаматаў Віцебска.

У пачатку лютага гэтага года таксама былі выяўленыя факты ўсталёўкі скімераў на банкаматы Віцебска і Менска. Падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў устаноўленыя асобы, якія выкарыстоўвалі інфармацыю з больш чым 200 плацежных картак грамадзян нашай рэспублікі і выкралі, выкарыстоўваючы падробленыя карткі, больш за 70 мільёнаў рублёў, паведамляе УІГС МУС.

Скімер - мініяцюрная счытвальная пераносная прылада, якая можа мацавацца да банкамата. Такія прыстасаванні дапамагаюць ашуканцам красці дадзеныя банкаўскіх картак: яе рэквізіты, ПІН-код і г. д., іншымі словамі - усю інфармацыю, запісаную на магнітнай паласе. Скімерам можа быць пластыкавая накладка, якая прымацоўваецца да карткапрыёмніка, мініяцюрная відэакамера ў трымальніку для брашур побач з банкаматам. Таксама распаўсюджаныя спецыяльныя накладкі на клавіятуру, якія счытваюць парадак набору ПІН-кода. Да банкаматаў скімеры мацуюцца з дапамогай звычайнага двухбаковага скотчу або зашпількі-«ліпучкі», пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Апошнія навіны