BE RU EN

Дзеячы культуры РФ звярнуліся да захопнікаў Славянска

  • 10.05.2014, 19:20

Яны просяць вызваліць закладнікаў, якіх утрымліваюць тэрарысты.

Вядомыя дзеячы культуры РФ, сярод якіх шэраг вядомых кінаакцёраў, рэжысёраў і тэатральных дзеячаў, напісалі адкрыты ліст з заклікам вызваліць затрыманых тэрарыстамі ў Славянску ўкраінскіх калегаў - зніклых 25 красавіка Паўла Юрава і Дзяніса Грышчука. Тэкст ліста апублікаваў сайт Colta.

Ліст падпісалі, у ліку іншых, Яўген Міронаў, Ксенія Рапапорт, Аляксандр Калягін, Валерый Фокін, Міхаіл Парэчанкаў, Кірыл Сярэбранікаў. Адзначым, многія падпісанты раней адназначна выказаліся ў падтрымку пазіцыі Уладзіміра Пуціна па Украіне і Крыме.

"Усім, хто можа дапамагчы! Калі ласка, дапамажыце вызваліць рэжысёра і мастака! Двое нашых маладых украінскіх калегаў, якіх мы добра ведаем, з 25 красавіка затрыманыя ў Славянску. Павел Юраў (н. 1980) - тэатральны рэжысёр, які нарадзіўся ў г. Антрацыт (Луганская вобласць, Украіна) і пражывае ў г. Кіеў (Украіна), добра вядомы маладой тэатральнай супольнасці сваёй працай з маладой рускай драматургіяй, лаўрэат тэатральных прэмій, удзельнік маскоўскага дзесятага міжнароднага тэатральнага фестывалю ім. А. П. Чэхава, працаваў у майстар-класах фестывалю ў складзе групы маладых рэжысёраў краін СНД, і Дзяніс Грышчук (н. 1985) - мастак, валанцёр, артыст, які нарадзіўся ў г. Данецк (Украіна) і таксама пражывае ў г. Кіеў (Украіна), прыехалі ў Славянск раніцай у пятніцу 25 красавіка, каб "убачыць усё на свае вочы" для падрыхтоўкі спектакля, і былі спыненыя апалчэнцамі Данецкай народнай рэспублікі. Іх папрасілі прад'явіць дакументы, у іх былі квіткі назад у Кіеў, іх затрымалі для праверкі. Ёсць звесткі, што ўжо больш за два тыдні іх утрымліваюць у будынку былога СБУ", - гаворыцца ў тэксце ліста.

Апошнія навіны