BE RU EN

Пад Славянскам затрымалі баевікоў са 100 тысячамі запоўненых бюлетэняў

  • 10.05.2014, 17:17

У бюлетэнях ужо былі прастаўленыя галачкі ў падтрымку «незалежнасці» самаабвешчанай «Данецкай рэспублікі».

Відэа затрымання выкладзена на сэрвісе YouTube.

«Падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, 10 траўня на подступах да Славянска Данецкай вобласці была затрыманая група ўзброеных тэрарыстаў», - гаворыцца ў апісанні да яго.

На кадрах відаць зброю, якую канфіскавалі ў баевікоў - аўтаматы Калашнікава і пісталеты.

Усяго было выяўлена 100 тысяч запоўненых бюлетэняў.

Апошнія навіны