BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч сустрэўся ў Кіеве з Краўчуком і Юшчанкам

  • 10.05.2014, 16:52

Прадстаўнікі Беларускага камітэту салідарнасці з Украінай Ігар Рынкевіч і Станіслаў Шушкевіч наведалі Украіну.

Апазіцыянеры сустрэліся з былымі прэзідэнтамі Украіны Леанідам Краўчуком і Віктарам Юшчанкам, прадстаўнікамі ўкраінскіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый, перадае БелаПАН.

«Падчас сустрэчы мы расказалі пра працу беларускага камітэту салідарнасці. Усе выказвалі цікавасць і задавальненне ад таго, што ў Беларусі створаная такая структура. Украінцы далі высокую ацэнку нашай працы», - сказаў Рынкевіч.

Ён адзначыў, што падтрымку ўкраінскага боку атрымала яго ідэя арганізаваць вяшчанне ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі, а беларускага - ва Украіне.

Акрамя таго, паведаміў суразмоўца, на сустрэчы абмяркоўвалася пытанне ўдзелу прадстаўнікоў камітэта ў назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне 25 траўня.

Камітэт салідарнасці з Украінай створаны ў Беларусі як нефармальная грамадская ініцыятыва ў сакавіку 2014 года.

Апошнія навіны