BE RU EN

Расейскіх хакераў падазраюць у кібератацы МЗС Бельгіі

  • 10.05.2014, 16:38

Нямецкі часопіс Focus паведаміў пра магчымую датычнасць расейскіх хакераў да кібератакі на базу дадзеных бельгійскага МЗС.

Мэтай зламыснікаў апынуліся дакументы пра крызіс на Украіне, перадае Deutsche Welle

Расейскія хакеры падазраюцца ў кібератацы на міністэрства замежных спраў Бельгіі. Пра гэта паведаміла ў суботу, 10 траўня, інтэрнэт-выданне Focus.de. Напад выявілі з дапамогай службы ваеннай выведкі краіны. Міністр замежных спраў Бельгіі Дыдзье Рэйндэрс распавёў журналістам, што зламыснікі выкарысталі для пранікнення ў сетку МЗС кампутарны вірус, а іх мэтай было капіраванне "інфармацыі і дакументаў па крызісе ва Украіне".

Паводле слоў прэм'ер-міністра Бельгіі Эліа Ды Рупа, у краіне пачалося расследаванне з мэтай высветліць, наколькі сур'ёзную шкоду нанесла кібератака, і хто за ёй стаіць. Бельгійскі ўрад падключыў да разгляду пракуратуру. Бельгійскія газеты L'Echo і De Tijd мяркуюць, што за атакай стаяць расейскія спецслужбы.

Апошнія навіны