BE RU EN

Міністры абароны НАТА абмяркуюць абарону Усходняй Еўропы

  • 10.05.2014, 15:12

Сустрэча міністраў абароны краін НАТА адбудзецца ў Брусэлі 3-4 чэрвеня.

Яе галоўнымі тэмамі стануць вывад войскаў з Афганістана і ўзмацненне ваеннай прысутнасці ва Усходняй Еўропе.

Пра гэта паведаміў ІТАР-ТАСС прадстаўнік місіі адной з заходнееўрапейскіх краін пры Паўночнаатлантычным альянсе.

"Завяршэнне працэсу вываду асноўных баявых сіл альянсу з Афганістана, а таксама абмеркаванне мер па ўзмацненні калектыўнай абароны ў Еўропе, уключаючы магчымае пашырэнне ваеннай прысутнасці ва Усходняй Еўропе, з высокай верагоднасцю стануць галоўнымі тэмамі гэтай сустрэчы", - сказаў дыпламат.

Раней генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заяўляў, што альянс мае намер "павышаць калектыўную бяспеку на моры, у паветры і на сушы". У тым ліку НАТА мае намер разгледзець магчымасць дадатковага размяшчэння сіл ва Усходняй Еўропе.

Апошнія навіны