BE RU EN

На баку сепаратыстаў ва Украіне ваююць баевікі з Асеціі

  • 10.05.2014, 14:31

Баевікі з Паўночнага Каўказа прыбылі ў Данецк.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі асецінскіх таварыстваў Алег Кудухаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Ён таксама апублікаваў відэа, на якім паказаныя члены так званага атрада «Поўдзень» у Данецку.

«Атрад асецінскіх добраахвотнікаў, які ўдзельнічаў у захопе санаторыя «Шахцёрскія зоры», дзе была раскватаравана Нацгвардыя Украіны», - гаворыцца ў каментары да роліка.

Адзначым, што ўкраінскія вайскоўцы не пацвердзілі захоп санаторыя, аб штурме якога паведамлялася ўчора.

Апошнія навіны