BE RU EN

Сепаратысты ў Марыупалі падпалілі БМП з боекамплектам (Відэа)

  • 10.05.2014, 13:21

Пасля падпалу пры вялікай колькасці людзей снарады з боекамплекта машыны пачалі выбухаць.

На відэа мужчына з надпісам «Спецназ» на куртцы абліў БМП гаручай сумессю і паспрабаваў падпаліць. Мінакі спрабавалі адгаварыць яго, але мужчына дзейнічаў упэўнена і мэтанакіравана, на заўвагі відавочцаў не рэагаваў.

Паступаюць супярэчлівыя паведамленні аб пацярпелых.

Праз гадзіну мясцовыя пажарныя патушылі падпаленую машыну.

БМП украінскіх вайскоўцаў быў захоплены ўчора, 9 траўня. Захоп адбыўся падчас штурму тэрарыстамі пад кіраўніцтвам афіцэраў ГРУ Генштаба ВС Расеі гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў у Марыупалі.

Апошнія навіны