BE RU EN

40 баевікоў захапілі прадпрыемства паблізу Луганску

  • 10.05.2014, 13:15

У Свярдлоўску Луганскай вобласці 40 узброеных людзей занялі памяшканне аднаго з прыватных прадпрыемстваў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Луганскай міліцыі.

«9 траўня ў Свярдлоўскі гараддзел міліцыі звярнуўся з заявай начальнік службы бяспекі аднаго з прадпрыемстваў і паведаміў, што а 16:00 сорак чалавек, узброеныя агнястрэльнай зброяй, апранутыя ў камуфляжную вопратку, зайшлі ў памяшканне прадпрыемства, якое размешчана на вул. Глінкі, дзе прапанавалі ахове пакінуць памяшканне і патлумачылі, што ў памяшканні ў далейшым будзе размешчаны штаб «Самаабароны», - адзначаецца ў паведамленні.

У паведамленні падкрэсліваецца, што пры гэтым цялесных пашкоджанняў нікому не прычынена, ахвяр і пацярпелых няма. Гэты факт зарэгістраваны. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны