BE RU EN

Узброеныя баевікі прыйшлі ў цэнтр Данецка пад лукашэнкаўскім сцягам

  • 10.05.2014, 11:25

Мітынг сепаратыстаў праходзіў пад афіцыйным сцягам Беларусі.

Пра гэта сведчаць фатаграфіі, апублікаваныя ў сацыяльных сетках.

Учора блізу тысячы ўзброеных сепаратыстаў прыйшлі на плошчу Леніна ў Данецку, дзе праходзіў мітынг у гонар Дня Перамогі. Яны былі ў поўным абмундзіраванні, у некаторых у руках - аўтаматы Калашнікава і букеты кветак. Пра гэта пісалі мясцовыя СМІ.

Нагадаем, учора днём сепаратысты спрабавалі зладзіць правакацыю падчас правядзення мітынгу ў гонар Дня Перамогі ў цэнтры Данецка.

Апошнія навіны