BE RU EN

Тэрарысты збілі і вызвалілі супрацоўнікаў Чырвонага крыжа

  • 10.05.2014, 10:48

У Данецку вызвалілі супрацоўнікаў Чырвонага крыжа, якіх напярэдадні ўзялі ў закладнікі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Блізу 2-й гадзіны ночы іх адпусцілі. Аднаго моцна пабілі, ён у шпіталі», - распавяла супрацоўніца офіса Чырвонага крыжа ва Украіне Ірына Царук.

Нагадаем, учора ўвечары баевікі захапілі офіс міжнароднай дабрачыннай арганізацыі ў цэнтры Данецка. Як паведамілі супрацоўнікі арганізацыі, невядомыя ўзялі ў закладнікі 7 супрацоўнікаў дабрачыннай арганізацыі. Усе сямёра - мужчыны. Жанчын, якія прысутнічалі ў офісе, адпусцілі. Трое з выкрадзеных - валанцёры арганізацыі з Кіева, 1 француз, 3 – жыхары Данецка. Усе яны прыбылі ў данецкі офіс з мэтай дастаўкі медыкаментаў.

Апошнія навіны