BE RU EN

Жыхар Славянска: Мяне за хлебам не пускаюць, кажуць, што застрэляць

  • 10.05.2014, 10:01

Журналістам удалося пагутарыць з жыхарамі дамоў, якія знаходзяцца на ўездзе ў Славянск.

На гэты будынак некалькі дзён таму было здзейснена шэраг нападаў, паведамляе Грамадскае ТБ.

«Я быў у Сцепанакерце, бачыў, як забіваюць, трупы ў верталёты цягаў, але такога, як у Сямёнаўцы...Ну так жа нельга», - кажа мясцовы жыхар, распавядаючы пра зверствы баевікоў.

Жыхары дамоў запалоханыя, не ідуць на кантакт і не даюць каментароў на камеру, але яны ўсё ж паскардзіліся на сваё нялёгкае жыццё паміж двух агнёў.

«Хлеба няма, крам няма, аўтобусы не ходзяць. Як нам быць? - кажа адзін з жыхароў. - Мне кажуць: «Не хадзі ў Сасну, застрэлім», а мне туды за хлебам трэба ва ўніверсам, бо тут усё зачынена».

Нягледзячы на страх, людзі спрабуюць жыць нармальным жыццём у не самых нармальных умовах.

Апошнія навіны