BE RU EN

Захопнікі пракуратуры Горлаўкі паляць крымінальныя справы

  • 1.05.2014, 21:42

У Горлаўцы Данецкай вобласці сёння ўдзень сэпаратысты захапілі пракуратуру і пачалі паліць дакумэнтацыю.

Узброеныя людзі ў масках увайшлі ў будынак пракуратуры і вынеслі кампутары, а ў двары распалілі вогнішча з крымінальных спраў ды іншай пракурорскай дакумэнтацыі, паведамляе мясцовы сайт Gorlovka.ua.

Пры гэтым, як паведамляецца, сам будынак не пацярпеў: шыбы ў кабінетах і на ўваходзе не разбітыя.

Са слоў відавочцаў, падчас захопу ў пракуратуры не было супрацоўнікаў праваахоўных органаў у сувязі з выходным днём. Аднак і дагэтуль - з панядзелка да серады - пракуратура таксама не працавала.

Раней шмат якія экспэрты паведамлялі аб чынным удзеле крымінальных элементаў у непарадках, якія адбываюцца на ўсходзе Украіны.

Апошнія навіны