BE RU EN

У Чырвонаармейску захапілі гараддзел міліцыі

  • 1.05.2014, 20:22

Каля будынка пачалі будаваць барыкады.

У Чырвонаармейску (Данецкая вобласць) сёння, 1 траўня, пад 16:30 сэпаратысты штурмавалі гараддзел міліцыі, паведамляе мясцовае выданне 06239.ua.

У будынку былі разбітыя шыбы, выламаныя дзверы і вароты. Пазней каля будынку пачалі будаваць барыкады.

Некалькі дзясяткаў экстрэмістаў праніклі ўнутр. Праваахоўнікі паспелі выйсці са зброяй. Частка міліцыянтаў, што адмовіліся пакідаць гараддзел, знаходзіцца на вышэйшых паверхах.

Апошнія навіны