BE RU EN

У Луганску замест «Першага нацыянальнага» транслююць «Расію 24»

  • 1.05.2014, 19:48

Да будынка Луганскай абласной тэлерадыёкампаніі прыйшлі мітынгоўцы ў суправаджэнні людзей з аўтаматамі і запатрабавалі ўвамкнуць канал "Расія 24".

Пасля перамоў з кіраўніцтвам ЛАДТРК была дасягнутая дамоўленасць, што захопліваць будынак узброеныя людзі не будуць, паведамляе УНІАН.

Праз некалькі гадзін узброеныя людзі прыйшлі на ЛАДТРК і, спасылаючыся на даручэнне самаабвешчанага "губернатара" вобласці Валерыя Болатава, запатрабавалі зноў увамкнуць канал "Расія 24".

Пасля гэтага на чашчыні "Першага нацыянальнага" быў увамкнуты вышэйзгаданы канал.

Апошнія навіны