BE RU EN

Падчас штурму Данецкай пракуратуры пацярпелі 15 чалавек

  • 1.05.2014, 18:42

Траўмы розных тыпаў, у тым ліку і агнястрэльныя раны.

Пятнаццаць чалавек, паводле папярэдніх звестак, пацярпелі ў выніку ўзброенага супрацьстаяння пры штурме пракуратуры Данецкай вобласці.

«Яны дастаўленыя ў розныя лячэбна-прафілактычныя ўстановы горада (нейрахірургічныя і траўматалагічныя аддзяленні). Траўмы - рознага характару, у тым ліку і агнястрэльныя раненні», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Данецкай аблдзяржадміністрацыі.

На месцы падзей працуюць тры брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Праз узрослую пагрозу жыццю і здароўю медыкаў, брыгады адведзеныя да скрыжавання вул.Арцёма і пр.Багдана Хмяльніцкага, аднак, лекары далей надаюць дапамогу пацярпелым, - паведамляе прэс-служба Данецкай аблдзяржадміністрацыі.

Апошнія навіны