BE RU EN

У Менску прайшоў конкурс «Містэр Беларусь»

  • 1.05.2014, 16:42

Увечары 30 красавіка ў сталічным Палацы спорту адбыўся конкурс мужчынскай прыгажосці «Містэр Беларусь - 2014».

Арганізатары конкурсу, які ўпершыню праводзіўся на нацыянальным узроўні тэлеканалам ОНТ, атрымалі больш за тысячу заявак, з якіх было адабрана толькі 15 фіналістаў. Перад гледачамі ўчорашняга шоў яны выступілі з некалькімі выхадамі на подыум, для некаторых удзельнікі спецыяльна рыхтавалі нумары. Акампаніраваў мужчынскай прыгажосці гурт «ВІА Гра», перадае БелаПАН.

Таго, хто стане тварам краіны, вызначыць галасаванне тэлегледачоў, а конкурс у Палацы спорту выявіў толькі трох прэтэндэнтаў, чые імёны пакуль ахутаныя таямніцай.

Трансляцыя мужчынскага конкурсу прыгажосці адбудзецца 11 траўня.

Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН

Апошнія навіны