BE RU EN

Невядомыя размалявалі і пашкодзілі аўто на вуліцы Брыля

  • 1.05.2014, 13:51

Не шанцуе аўтаўладальнікам на сталічнай вуліцы Брыля.

На мінулым тыдні там падпалілі некалькі машын, а мінулай ноччу нехта размаляваў шэсць аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў відавочца парталу onliner.by.

Паводле яго слоў, невядомыя «размалёўвалі ўсё, да чаго маглі дацягнуцца»: сцены дамоў, дзверы пад'ездаў, нават шыбы.

А на аўтамабілях хуліганы пакінулі не толькі надпісы, але і пашкодзілі некаторыя з іх. «Пашанцавала, што адзін на мінулым тыдні аформіў КАСКА. Яму акрамя надпісаў яшчэ і дах пагнулі», - піша ён.

Менш за тыдзень таму ў суседнім двары быў здзейснены падпал аўтамабіля. Камеры відэаназірання зафіксавалі, як мужчына кінуў бутэльку пад дно адной з машын. Усяго тады было пашкоджана шэсць транспартных сродкаў.

Апошнія навіны