BE RU EN

Брытанскі пракурор дапаможа знайсці грошы Януковіча

  • 1.05.2014, 9:57

Адшукаць актывы будзе цяжка.

Генеральны пракурор Вялікабрытаніі Дамінік Грыў паведаміў пра намер накіраваць ва Украіну прадстаўніка пракуратуры для дапамогі ў пошуку сродкаў, як мяркуецца, выведзеных з краіны урадам збеглага экс-прэзідэнта Віктара Януковіча, паведамляе "Голос Америки".

Пра гэта Грыў заявіў на закрыцці канферэнцыі, прысвечанай садзейнічанню Кіеву ў вышуку і вяртанні выкрадзеных актываў, піша "Корреспондент".

У лонданскім форуме, арганізаваным Вялікабрытаніяй і ЗША, узялі ўдзел прадстаўнікі Украіны і эксперты ў галіне барацьбы з карупцыяй з 30 краін.

"Падчас гэтага форуму ўкраінскія калегі распавялі нам пра дзіўную несумленнасць і прагнасць членаў урада і дзяржаўных службовых асоб, якія працавалі пры Януковічы", - сказаў Грыў.

Адшукаць актывы будзе цяжка, дадаў генеральны пракурор, выказаўшы здагадку, што яны схаваныя пад шматпластовымі карпаратыўнымі структурамі і адмытыя праз законны бізнес.

Напярэдадні в.а.генпракурора Алег Махніцкі заявіў, што Віктар Януковіч скраў у дзяржавы больш за 100 млрд даляраў. Такую заяву ён зрабіў у Лондане, на Форуме па вяртанні выкрадзеных актываў.

Паводле яго слоў, частка гэтых сродкаў апынулася ў еўрапейскіх банках, частку вывезлі ў Расею. Па меншай меры 32 мільярда перавезлі праз мяжу ў пачатку года наяўнымі - ў грузавіках. З гэтых сродкаў і фінансуюць дзейнасць сепаратыстаў на Усходзе Украіны.

Апошнія навіны