BE RU EN

Дзіна Сазанавец стала чэмпіёнкай Еўропы ў цяжкай атлетыцы

  • 9.04.2014, 20:47

Беларуска стала чэмпіёнкай Еўропы 2014 года ў цяжкай атлетыцы ў суме дваябор'я ў вагавой катэгорыі да 69 кг.

Турнір праходзіць у Тэль-Авіве, перадае БелаПАН.

У рыўку спартоўка падняла 115 кг. У штуршку - 130 кг. Выніковы вынік - 245 кг.

Дзіна Сазанавец упершыню ўзышла на вышэйшую прыступку пастамента пашаны ў рамках чэмпіянатаў Еўропы. У мінулым годзе з большай сумай двабор'я яна была срэбнай прызёркай аналагічнага турніру ў Албаніі - 252 кг (112+140). На чэмпіянаце свету 2013 года ў Польшчы Сазанавец заняла трэцяе месца - 259 кг (116+143).

Срэбра ў катэгорыі да 69 кг здабыла Мілка Манева з Балгарыі - 228 кг (103+125), трэцяй стала Надзея Міранюк з Украіны - 227 кг (104+123).

Узнагарода Дзіны Сазанавец стала другой для беларускіх атлетаў на чэмпіянаце Еўропы ў Ізраілі. Раней Станіслаў Чадовіч у вазе да 62 кг стаў срэбным прызёрам - 293 кг (135+158).

12 красавіка на памост выйдуць цяжкавагавікі. У катэгорыі да 105 кг Беларусь будзе прэзентаваць алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў.

Апошнія навіны