BE RU EN

Затрыманы арганізатар штурму харкаўскага тэлеканала АТН

  • 9.04.2014, 20:29

Супрацоўнікамі Харкаўскай міліцыі выяўлены і затрыманы арганізатар нападу на тэлекампанію АТН.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Нагадаем, увечары 7 красавіка ў Харкаве блізу 30 прарасейскіх актывістаў заблакавалі мясцовую тэлекампанію АТН, пракраўшыся ўнутр памяшкання і сарваўшы вечаровы эфір.

Пазней яны вызвалілі памяшканне тэлеканала, але перад гэтым паламалі тэхніку ў мантажным пакоі і ўчынілі ператрус ва ўсіх памяшканнях тэлеканала.

Апошнія навіны