BE RU EN

Вікторыя Нуланд: Расейскія спецслужбы арганізавалі кампанію сепаратызму і сабатажу ва Украіне

  • 9.04.2014, 19:38

Улады ЗША абмяркоўваюць магчымасць узмацнення жорсткасці санкцый у дачыненні да РФ праз сітуацыю на ўсходзе Украіны.

Аб гэтым паведаміла памочніца дзяржсакратара ЗША у справах Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд, перадае УНП.

"Сёння мы абмяркоўваем далейшыя захады ў адказ на ціск Расеі на Украіну. Кошт для Расеі будзе толькі расці, калі яна не зменіць курс", - сказала Нуланд на слуханнях у камісіі бяспекі і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Паводле яе слоў, падзеі на ўсходзе Украіны маюць усе прыкметы добра арганізаванай кампаніі сепаратызму і сабатажу дзякуючы прыянню расейскіх спецслужбаў.

Разам з тым, прэзідэнт ЗША Барак Абама даручыў сваёй адміністрацыі выкарыстоўваць усе магчымасці для дыпламатыі, паведаміла памочніца дзяржсакратара.

Апошнія навіны