BE RU EN

«Мінімалку» за сакавік не будуць індэксаваць

  • 9.04.2014, 19:27

Мінімальны заробак (МЗ) за сакавік 2014 года не індэксуецца.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, піша БелТА.

Такім чынам, месячны мінімальны заробак па-ранейшаму складае Br1 млн 660 тыс, гадзінны мінімальны заробак - Br9 тыс 890. Такая сума была зацверджаная нарматывам з 1 студзеня гэтага года пастановай Савета Міністраў.

Згодна з законам Рэспублікі Беларусь "Аб устанаўленні і парадку падвышэння сумы мінімальнага заробку" сума МЗ, устаноўленая і праіндэксаваная ў адпаведнасці з заканадаўствам, з'яўляецца абавязковай для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

Як растлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны, МЗ выкарыстоўваецца як дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы ў арганізацыях усіх арганізацыйна-прававых формаў, у тым ліку ў грамадскіх аб'яднаннях, таварыствах уласнікаў, гаражных кааператывах, садаводчых таварыствах ды іншых спажывецкіх кааператывах. Мінімальны заробак выкарыстоўваецца выключна ў сферы працоўных стасункаў.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны