BE RU EN

Кіраўнік МЗС Германіі перасцярог РФ ад раздзімання «нацыянальнага фанатызму»

  • 9.04.2014, 17:53

Расея нясе адказнасць за парушэнне міжнароднага права, якое можа разбурыць мір, што панаваў у Еўропе.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер, піша zn.ua.

"Той, хто семдзесят гадоў пасля заканчэння вайны пачынае наўмысна мяняць існуючыя ў Еўропе межы, не толькі парушае міжнароднае права, але і адкрывае скрыню Пандоры, з якой зноў і зноў будуць узнікаць разлады", - сказаў Штайнмаер у Бундэстагу ў сераду, 9 красавіка.

"Адказнасць за гэта нясе Расея", - падкрэсліў міністр.

На думку Штайнмаера, таму вельмі важна зараз прадухіліць абвастрэнне канфлікту. "Там, дзе іншыя дзейнічаюць бязглузда, мы не павінны паступаць гэтак жа, а павінны выступаць за здаровы сэнс у знешняй палітыцы", - заявіў міністр.

Ён заклікаў да прамых перамоваў паміж Украінай і Расеяй. Штайнмаер выказаў надзею, што на наступным тыдні адбудзецца першая падрыхтоўчая сустрэча экспертнай групы па Украіне, якую ініцыюе Еўразвяз. Таксама ў сераду стала вядома, што на працягу дзесяці дзён могуць адбыцца перамовы паміж прадстаўнікамі Украіны, Расеі, ЗША і ЕЗ.

Штайнмаер заклікаў Расею адмовіцца ад далейшага "нацыянальнага фанатызму" і выказаў надзею, што Расея ў рэшце рэшт зразумее: ніхто не можа быць зацікаўлены ў палітычнай і эканамічнай нестабільнасці Украіны.

Кіраўнік нямецкага МЗС перасцярог ад расколу Еўропы. Ён заклікаў рашуча ахоўваць мір, які дзесяцігоддзямі панаваў у Еўропе і "не быць зноў знішчаны за некалькі тыдняў", але адначасова адназначна выступіў супраць мілітарызацыі палітыкі. Украіне Штайнмаер прапанаваў падтрымку на шляху рэформаў, які яна пачала.

Апошнія навіны