BE RU EN

Мясніковіч сабраўся ў Маскву

  • 9.04.2014, 16:55

15 красавіка ў Маскве сустрэнуцца прэм'еры Беларусі, Расеі і Казахстана.

Яны абмяркуюць падрыхтоўку дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Таксама Міхаіл Мясніковіч, Дзмітрый Мядзведзеў і Карым Масімаў пагавораць аб "асноўных пытаннях развіцця еўразійскай інтэграцыі", паведамляе РІА "Новости".

Нагадаем, як чакаецца, праект дамовы аб эканамічным саюзе павінен быць гатовы да траўня 2014-га, а сам саюз, магчыма, запрацуе ў 2015 годзе.

Апошнія навіны