BE RU EN

Супрацоўнікі спецслужбаў РФ спрабавалі выкрасці дакументы СБУ

  • 9.04.2014, 16:21

Служба бяспекі Украіны прадухіліла правядзенне спецаперацыі расейскай выведкі па крадзяжу дакументаў.

Злачынцы затрыманыя, з імі праводзяцца следчыя дзеянні. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр СБУ.

Затрымана 4 чалавекі - грамадзяне РФ і трое ўкраінцаў, якія спрабавалі перадаць прадстаўніку расейскай спецслужбы жорсткія дыскі з сервераў аднаго з упраўленняў СБУ на ўсходзе Украіны.

Паводле паведамлення, з мэтай завалодання матэрыяламі ўкраінскай спецслужбы, расейская выведка задзейнічала агентурную сетку з ліку жыхароў Луганска і Запарожжа.

"Для непасрэднай рэалізацыі аперацыі супрацоўнік расейскай спецслужбы С. ноччу 8 красавіка прыбыў на мяжу Украіны паблізу Белгарада. Пакінуўшы аўтамабіль у прымежжы, у 23 гадзіны ён перасёк украінскую мяжу. На загадзя падрыхтаваным аўтамабілі той жа ноччу ён прыбыў у Харкаў, дзе хаваючыся, чакаў "кур'ера", - гаворыцца ў паведамленні.

З мэтай недапушчэння завалодання матэрыяламі, якія належаць дзяржаве, супрацоўнікамі замежнай агентуры, супрацоўнікі СБУ затрымалі ўсіх чатырох.

"У іх канфіскаваныя 5 жорсткіх дыскаў, якія з'яўляюцца ўласнасцю дзяржавы. Устаноўлена, што адзін з затрыманых у 2002 годзе прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за забойства. Зараз праводзяцца адпаведныя следчыя дзеянні", - адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, сёння стала вядома пра затрыманне расейскай шпіёнкі ў Херсоне і групы дыверсантаў, якія спрабавалі ўчыніць тэракт на Кахоўскай ГЭС.

Апошнія навіны