BE RU EN

Дыпламаты ЗША і Канады падтрымалі ўкраінцаў

  • 9.04.2014, 16:16

Супрацоўнікі амбасадаў ЗША і Канады ў Варшаве выступілі ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Яны запісалі відэаролік, які выклалі на сэрвіс YouTube.

На ім супрацоўнікі дыпламатычных місій дзвюх краін знятыя з таблічкамі, на якіх напісаныя словы «Я з Украінай» на польскай мове.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Апошнія навіны