BE RU EN

Пуцін патрабуе ад Украіны перадаплату за газ

  • 9.04.2014, 16:07

Прэзідэнт Расеі лічыць, што "Газпрам" павінен пастаўляць газ ва Украіну толькі па папярэдняй аплаце.

Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў сераду, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна". Ён сказаў, што пастаўкі будуць ажыццяўляцца ў тым аб'ёме, які будзе аплочаны за месяц наперад.

"Газпрам" будзе пастаўляць газ толькі ў тых аб'ёмах, якія будуць праплочаныя ўкраінскім бокам за месяц наперад, - заявіў Уладзімір Пуцін. - Колькі яны заплацяць, столькі і атрымаюць".

Таксама ён сказаў, што Расея павінна быць гатовая да імпартазамяшчэння тавараў з Украіны. Пра гэта ён заявіў, звяртаючыся да міністра прамысловасці Дзяніса Мантурава.

"Я вас прашу дысцыплінавана выконваць усе кантрактныя абавязацельствы з украінскімі партнёрамі, але нам трэба быць загадзя гатовымі да любога развіцця сітуацыі, у тым ліку з пункту гледжання імпартазамяшчэння, - сказаў Пуцін. - Нам трэба загадзя падумаць пра тое, дзе, на якіх прадпрыемствах, у якія тэрміны і на якія грошы мы зможам разгарнуць сваю ўласную вытворчасць".

Нагадаем, 3 красавіка старшыня Газпрама падчас сустрэчы з кіраўніком урада Расеі заявіў, што ўрад РФ у сувязі з аднабаковай дэнансацыяй пагадненняў з Украінай па Чарнаморскім флоце, у прыватнасці харкаўскіх пагадненняў, адмяніла льготную мытную пошліну на газ для Украіны, што прадугледжвае павышэнне кошту на газ на $100 - да $485 за тысячу кубаметраў. Урад Украіны заявіў, што не прымае такі кошт.

Апошнія навіны