BE RU EN

Натоўп сепаратыстаў у Харкаве збіў журналіста

  • 9.04.2014, 15:29

Натоўп прарасейскіх актывістаў з арганізацыі «Боротьба» збіў журналіста з Адэсы і адабраў у яго тэлефон.

Інцыдэнт адбыўся каля Кіеўскага райсуда Харкава, дзе павінны былі вызначыць меру стрымання для затрыманых падчас аперацыі па вызваленні Харкаўскай АДА.

Пра гэта паведаміў карэспандэнт "Укринформа" з месца падзеі.

Міліцыя літаральна адбіла журналіста ў раз'юшаных "актывістаў". Вызвалены журналіст распавёў, што яго завуць Уладзімір Карышаў, ён карэспандэнт адэскага тэлеканала "Третий цифровой", прыехаў у Харкаў спецыяльна на пасяджэнне суда.

Суд пакуль што не пачаўся, прынятыя павышаныя меры бяспекі. На тэрыторыі суда знаходзіцца больш 50 міліцыянтаў у экіпіроўцы.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва па тэлефоне з пракуратуры Харкаўскай вобласці, пакуль яшчэ не вызначаная падсуднасць затрыманых, гэта значыць, пакуль не вызначана, які менавіта суддзя Кіеўскага раёна будзе займацца кожным канкрэтным з 64-х затрыманых.

Як ужо паведамлялася ў ноч на 8 красавіка падчас аперацыі па вызваленні будынка Харкаўскай АГА затрыманыя 64 чалавекі, па дадзеных міліцыі ўсе яны - жыхары Харкава і Харкаўскай вобласці, расейцаў сярод іх няма. Усе затрыманыя, у тым ліку каардынатар штурму Ягор Логвінаў, былі дастаўленыя ў райаддзелы міліцыі. Дасудовае следства праводзіцца па артыкуле "Масавыя беспарадкі", санкцыя па якім прадугледжвае да васьмі гадоў турмы. Некалькі лідараў сепаратыстаў аб'яўленыя ў вышук.

Апошнія навіны