BE RU EN

Успышка птушынага грыпу ў КНДР

  • 9.04.2014, 15:04

Дзесяткі тысяч курэй загінулі або былі знішчаныя ў КНДР у выніку распаўсюджвання віруса птушынага грыпу H5N1.

Пра гэта паведаміў мясцовым журналістам прадстаўнік міністэрства сельскай гаспадаркі краіны, піша ў сераду, 9 красавіка, ІТАР-ТАСС.

Паводле яго слоў, гэта захворванне, упершыню зарэгістраванае 21 сакавіка на тэрыторыі адной з птушкагадоўчых гаспадарак Пхеньяна, затым распаўсюдзілася на шэраг іншых раёнаў.

Для прадухілення эпідэміі ў КНДР створаны надзвычайны ветэрынарны камітэт. Спецыяльныя інструкцыі накіраваныя ва ўсе правінцыі, акругі і гарады. Па ўсёй краіне праводзяцца інспекцыі птушкафабрык.

Акрамя таго, паўсюдна пачалася кампанія, якая інфармуе аб небяспецы гэтага захворвання, спосабах перадачы інфекцыі і неабходных мерах засцярогі.

Як паведамлялася, у лютым у Паўднёвай Карэі з-за птушынага грыпу быў забаронены гандаль птушкай.

Апошнія навіны