BE RU EN

У Маскве забаранілі вяшчанне «Голоса Америки»

  • 9.04.2014, 13:34

Радыё «Голос Америки» спыніць сваё вяшчанне на частаце 810 AM.

Дырэктар агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрый Кісялёў паведаміў пра тое, што не будзе падаўжаць кантракт з амерыканскай радыёстанцыяй, піша nr2.ru.

Як стала вядома, Савет кіраўнікоў па пытаннях вяшчання ЗША (BBG), каардынуючы працу «Голоса Америки» і «Радио Свобода», адправіў запыт на працяг супрацоўніцтва, аднак Кісялёў адказаў адмовай.

У сваю чаргу кіраўніцтва BBG абвінаваціла Расею ў абмежаванні свабоды слова. «Масква абрала няправільны шлях і вырашыла абмяжоўваць свабоду слова. Гэта фундаментальная каштоўнасць, якая падзяляецца многімі краінамі свету. BBG працягне працаваць для расейскай аўдыторыі з дапамогай анлайн-платформаў і спадарожнікавай перадачы дадзеных», - заявіў кіраўнік BBG Джэф Шэл.

Нагадаем, Дзмітрый Кісялёў, які займае пасаду гендырэктара Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня», трапіў у спіс асоб, у дачыненні да якіх былі ўведзеныя санкцыі Еўразвяза ў адказ на анэксію Крыма Расеяй.

Апошнія навіны