BE RU EN

У Грузіі не хочуць бачыць Бязрукава

  • 9.04.2014, 13:22

Палата культуры Грузіі не мае намеру пераглядаць сваё рашэнне, згодна з якім у Тбілісі былі забароненыя травеньскія гастролі расейскага акцёра.

Палата культуры Грузіі 12 сакавіка паведаміла аб адмене травеньскіх гастроляў Бязрукава з-за яго пазіцыі па Украіне. Дзеячы культуры РФ, артысты тэатра, кіно, музыкі 11 сакавіка напісалі калектыўны ліст у падтрымку пазіцыі прэзідэнта Расеі па Украіне і Крыме. Свой подпіс пад лістом паставіў і Бязрукаў, перадае РІА Новости.

Восьмага красавіка некаторыя дзеячы культуры і мастацтваў Грузіі заклікалі Палату культуры краіны дазволіць гастролі Бязрукава ў Тбілісі.

"Палата культуры прыняла такое рашэнне, і яно не падлягае перагляду. Калі хто-небудзь хоча прывезці Бязрукава ў Грузію, няхай прывозіць", - заявіў у сераду кіраўнік Палаты культуры Давід Акіташвілі.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны