BE RU EN

Міліцыя зняла ачапленне Харкаўскай абладміністрацыі

  • 9.04.2014, 12:48

Перад будынкам на дадзены момант няма ні прарасейскіх мітынгоўцаў, ні актывістаў Еўрамайдана.

На плошчы Свабоды ў Харкаве перад уваходам у АГА і вакол прылеглай тэрыторыі ўпершыню за апошнія дні няма міліцыянтаў, перадае УНІАН у сераду, 9 красавіка.

Праваахоўнікі дзяжураць толькі ва ўнутраным двары абладміністрацыі, уваход у які размешчаны з вуліцы Міраносіцкай. На плошчы Свабоды каля Палаца дзіцячай і юнацкай творчасці стаяць некалькі міліцэйскіх аўтамабіляў і работнікаў міліцыі.

Як перадае выданне, вокны ў будынку АГА зачыненыя фанерай замест выбітых шыбаў. Рух па вуліцы Сумскай не перакрыты.

На плошчы Свабоды перад АГА таксама няма ні прарасейскіх мітынгоўцаў, ні актывістаў Майдана.

Нагадаем, у мінулыя выходныя група людзей захапіла дзяржаўныя ўстановы ў Данецку, Харкаве і Луганску і заявіла пра жаданне правесці рэферэндум, аналагічны праведзенаму ў сакавіку ў Крыме, па выніках якога Расея ўключыла ўкраінскі паўвостраў у свой склад.

Украінскія праваахоўнікі ў адказ абвясцілі аб правядзенні антытэрарыстычнай аперацыі, у выніку якой, а таксама, дзякуючы перамовам, удалося вызваліць частку захопленых будынкаў.

Апошнія навіны