BE RU EN

Кнігу Станіслава Шушкевіча прэзентуюць у Вільні

  • 9.04.2014, 11:56

Кніга першага кіраўніка незалежнай Беларусі будзе прэзентаваная ў Сейме Літвы.

9 красавіка ў Еўрапейскім інфармацыйным бюро Сейма Літвы будзе прадстаўленая кніга экс-кіраўніка Вярхоўнага савета Беларусі, чый подпіс стаіць пад Белавежскімі пагадненнямі, Станіслава Шушкевіча "Маё жыццё: крах і адраджэнне СССР".

Таксама адбудзецца круглы стол "Пагадненне ў Белавежскай пушчы", паведамляе ru.delfi.lt.

У ходзе круглага стала будзе прааналізаванаяі сітуацыя на Украіне. У ёй возьмуць удзел госці з Беларусі, падпісанты Акту аб незалежнасці Літвы, члены Сейма, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і журналісты.

Апошнія навіны