BE RU EN

СБУ затрымала расейскага дыверсанта, які планаваў захоп Кахоўскай ГЭС

  • 9.04.2014, 11:53

Зламыснік сістэматычна выконваў заданні ваеннай выведкі РФ.

Служба бяспекі Украіны 8 красавіка затрымала жыхара Херсонскай вобласці, які планаваў на чале ўзброенай групы ажыццявіць захоп стратэгічных аб'ектаў, у прыватнасці, Кахоўскай ГЭС. Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.

З гэтай мэтай зламыснік стварыў групу з ліку па-прарасейску настроеных жыхароў Херсоншчыны і пры садзейнічанні расейскага боку, праз сотніка так званай «самаабароны Крыма», рыхтаваўся атрымаць аўтаматычную зброю.

Устаноўлена, што паказаны грамадзянін, сістэматычна выконваючы заданні ваеннай выведкі РФ, збіраў і перадаваў сваім куратарам у АР Крым інфармацыю адносна месцаў дыслакацыі і перасоўванняў падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны ў Херсонскай вобласці.

Зараз ажыццяўляюцца неадкладныя аператыўна-працэсуальныя дзеянні для затрымання ўсіх удзельнікаў дыверсійнай групы.

Як паведамлялася, за месяц СБУ выкрыла мінімум восем фактаў шпіянажу і падрыхтоўкі дыверсій ва Украіне.

Апошнія навіны