BE RU EN

У Лельчыцах з-за ўдару маланкі загарэўся жылы дом

  • 9.04.2014, 11:34

На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Пра гэта паведамілі БелТА ў цэнтры прапаганды і навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Інцыдэнт адбыўся сёння ў 2.20. Па словах відавочцаў, ноччу ў горадзе была досыць магутная навальніца з грымотамі і маланкамі. Адзін з разрадаў трапіў у дах жылога дома па вуліцы Піянерскай. Дах жылля ў лічаныя секунды быў ахоплены агнём.

Гаспадар і яго жонка да прыбыцця ратавальнікаў паспелі пакінуць дом. Супрацоўнікі МНС аператыўна ліквідавалі ўзгаранне, не дапусціўшы далейшага распаўсюджвання агню.

Апошнія навіны