BE RU EN

Унук Молатава пра Расею: «Галіна арыйскага племя спусцілася з Карпацкіх гор»

  • 9.04.2014, 11:31

Старшыня камітэта Дзярждумы па адукацыі Вячаслаў Ніканаў раскрыў сваё бачанне таго, што павінна быць напісана ў падручніках гісторыі ў РФ.

"Ад таго, што будзе напісана ў падручніках, і ад таго, наколькі пераканаўча і займальна гэта будзе напісана, залежыць стаўленне цэлага пакалення моладзі да гісторыі сваёй краіны", - гаворыцца ў заяве Вячаслава Ніканава на сайце Дзярждумы.

"Заўсёды неабходна памятаць, у якой краіне жывеш і працуеш, ведаць яе традыцыі. У нашай Айчыны вялікае мінулае. Галіна арыйскага племя спусцілася з Карпацкіх гор, мірна засяліла Вялікую Рускую раўніну, Сібір, самую халодную частку планеты, дайшла да Ціхага акіяна, заснавала Форт Рос, увабрала ў сябе сокі найбагацейшых культур Візантыі, Еўропы, Азіі, разграміла найстрашнейшага ворага чалавецтва - нацызм, праклала дарогу ў космас. Але мала, дзе так слаба ведаюць і нядорага цэняць сваё мінулае і сучаснасць", - адзначае Ніканаў.

"Калі мы падзелім усё чалавецтва на тры групы: 1) заснавальнікаў культуры, 2) носьбітаў культуры і 3) разбуральнікаў культуры, то прадстаўнікамі першых двух груп будуць, мабыць, толькі адны арыйцы. Менавіта арыйцы стварылі, так бы мовіць, падмурак і сцены ўсіх чалавечых тварэнняў. Іншыя народы наклалі свой адбітак толькі на знешнюю форму і афарбоўку", - тлумачыць сваю пазіцыю кіраўнік камітэта Дзярждумы па адукацыі.

Вячаслаў Ніканаў з'яўляецца ўнукам Вячаслава Молатава - савецкага наркама замежных спраў, які падпісаў пакт з фашысцкай Германіяй аб падзеле Усходняй Еўропы.

Апошнія навіны